вторник, 29 марта 2011 г.

Сільвіо Берлусконі паўстаў перад судом

Прэм'ер-міністр Італіі Сільвіо Берлусконі ўпершыню за апошнія восем гадоў паўстаў перад судом. У панядзелка 28 сакавіка 1974-гадовы Берлусконі, якога вінавацяць у махлярстве і ўхіленьні ад выплаты падаткаў, з'явіўся на пасяджэнні суда ў Мілане. Слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме.

Адначасова ідзе расследаванне яшчэ трох спраў, узбуджаных ў дачыненні да кіраўніка ўрада Італіі. Сільвіо Берлусконі падазраюць у карупцыі, увядзенні судовых органаў у зман, а таксама ў сувязі з непаўналетняй. Берлусконі абвяргае ўсе абвінавачванні і сцвярджае, што органы юстыцыі перасьледуюць яго па палітычных матывах, адзначае агенцтва Reuters.

Італьянскага прэм'ера ўжо шмат разоў вінавацілі ў здзяйсненні розных злачынстваў, аднак да суда справа даходзіла вельмі рэдка, перадае агенцтва DAPD. У пачатку 2011 года Канстытуцыйны суд Італіі абвясціў несапраўдным палажэнне закона, якая забяспечвае Берлусконі імунітэт ад юрысдыкцыі судовых устаноў.

Аўтар: Вольга ДемидоваРедактор: Сяргей Вільгельм

Комментариев нет:

Отправить комментарий